27 лiстапада 2024, Серада, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Чорная працягвае галадоўку пратэсту

12
Святлана Чорная працягвае галадоўку пратэсту

Жыхарка Менска Святлана Чорная працягвае галадоўку, распачатую ў пачатку снежня на знак пратэсту супраць смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву.

Як паведаміла Святлана Чорная БелаПАН, яна п'е толькі ваду. Стан свайго здароўя яна ацэньвае як «больш-менш нармальны». У апошні час яна не ўзважвалася і не ведае, колькі кілаграмаў страціла за час галадоўкі.

На ейны зварот з нагоды вынясення смяротнага прысуду Кавалёву і Канавалаву адказу з Адміністрацыі Лукашэнкі пакуль не паступіла. «Мой зварот перанакіраваны ў камісію па памілаванні, і там мне сказалі, што камісія можа разгледзець маю заяву толькі тады, калі да іх паступяць крымінальныя справы Канавалава і Кавалёва з Вярхоўнага суда. Пакуль гэтыя справы да іх не паступілі», - сказала Чорная.

Нагадаем, у лісце на імя Лукашэнкі Святлана Чорная выказвае сумнеў у тым, што суд пакараў сапраўды вінаватых людзей. «З'яўляючыся грамадзянкай Рэспублікі Беларусь, належачы да яе народу, ад свайго імя прашу вас не дапусціць смяротнага пакарання Канавалава і Кавалёва, на якое яны асуджаныя 30 лістапад Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Нашая краіна - цывілізаваная дзяржава. Аднак у ёй хочуць пакараць смерцю двух маладых хлопцаў, віна якіх выклікае сумнеў немалой часткі насельніцтва маёй краіны, у тым ліку пацярпелых ад тэракту, за які былі асуджаныя прысуджаныя», - сказана ў звароце.

Сёння Святлана Чорная мае намер перадаць прашэнне аб асабістай сустрэчы Мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. «Я спадзяюся, што ён можа паўплываць на змяненне прысуду», - адзначыла Чорная.

25-гадовыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў прысуджаныя Вярхоўным судом да смяротнага пакарання па справе аб тэракце ў менскім метро.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках