27 лiстапада 2024, Серада, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коштавая шокатэрапія для электарату Лукашэнкі (Фота)

201

Яшчэ некалькі месяцаў таму цяперашнія лічбы на цэнніках маглі пабачыцца толькі ў страшным сне.

Сёння нават такі «экзатычны» прадукт як мойва, мабыць, ужо не па кішэні большасці беларусаў. Бо прадукт гэты з разраду закускі для бамжоў і алкаголікаў ператварыўся ў сапраўдны дэлікатэс.

Вядома, заплаціць 42.000 за кіло мойвы можа і самотная пенсіянерка, толькі есці яе яна будзе па штучцы і тое толькі па святах. А зусім жа нядаўна грамадзяне абураліся, што мяса каштуе ўжо (!) па 30-40 тысячаў (а было гэта ўсяго тыдзень-іншы таму! Зараз жа па такім кошце купіш хіба што свіныя рэбры на булён).

Блогер Малішэўскі ў чарговы раз прайшоўся па сталічных крамах, каб захаваць для гісторыі «шокатэрапію» па-беларуску.

Гэта вам не якая-небудзь кілбаса сыравэнджаная, што па 99 тысяч. А мойва, «тлустая паджэнджаная»

Сёмга астуджаная, але два гады таму каштавала танней за сённяшнюю мойву

У 2009-м годзе на сяэднебеларускі заробак куплялася 26,7 кіло сёмгі. Затое на заробак цяпер выходзіць 44 (!) кіло мойвы.

Бульба фры з «Радзівілаўскага» па вельмі нават ўражлівым кошце

Дарэчы, за гэты тыдзень (!) падаражэла на 5 (!) тысяч руб. Можна было падумаць, што гатуюць у аліўкавым алеі. Толькі сланечнікавы алей сёння (18-23 тысячы), як і мойва, даражэй за аліўкаваы з сёмгай ўчора.

І, вядома, хлеб. Смачны хлеб, з семкамі-сухафруктамі. Але і кошт (25.830 руб. за кг) адбівае ўсялякую ахвоту паспытаць.

Напісаць каментар 201

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках