27 лiстапада 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: У Беларусі ёсць свой Вацлаў Гавел

181
Станіслаў Шушкевіч: У Беларусі ёсць свой Вацлаў Гавел

Перамовы з дыктатурай магчымыя толькі па адным пытанні - перадача ўлады.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч падтрымаў прапанову кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Андрэя Саннікава з нагоды нядаўняй ініцыятывы Лукашэнкі.

Нагадаем, што на днях беларускі дыктатар заявіў, што ў сітуацыі вострага эканамічнага крызісу неабходна ісці на перамовы з апазіцыяй. Калі ў адказ яму было заяўлена пра неабходнасць спачатку вызваліць з турмаў усіх палітвязняў, беларускія дзяржаўныя ідэолагі паспяшаліся паведаміць, што дыктатару з апазіцыяй размаўляць няма пра што. Тым не менш, відавочна, што Лукашэнка «прамацваў глебу» па гэтым пытанні, а некаторыя апазіцыйныя палітыкі былі гатовы весці з ім перамовы па прапанаваныму ім жа сцэнары.

- Не бывае эвалюцыі без перамоваў улады і апазіцыі, але трэба гаварыць аб перамовах, а не аб капітуляцыі. Цяпер усё будуецца такім чынам, што нашы досыць знакамітыя апазіцыянеры - Някляеў і Мілінкевіч - фактычна падтрымліваюць тое, што спраектавана палітычным асяроддзем Лукашэнкі. Іхняя логіка вельмі простая - Лукашэнка выпускае ўсіх палітычных зняволеных, мы пачынаем з ім перамовы і просім Захад адкрыць яму дарогу ў Еўропу, - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org Станіслаў Шушкевіч.

Я не прывык вуаліраваць свае падыходы, і таму выберу найбольш мяккія словы для ацэнкі сітуацыі, якая склалася. Такім чынам здзяйсняецца найгрубейшая палітычная памылка. Некаторыя апазіцыянеры становяцца салідарнымі з тым асяроддзем Лукашэнкі, якое фарміруе ягоную палітычную лінію. Фактычна Лукашэнка абвяшчаецца легітымным прэзідэнтам, які «пацвердзіў» сваё прэзідэнцтва, груба сфальсыфікаваўшы выбары.

Еўропа ўжо назвала Андрэя Саннікава нашым беларускім Вацлавам Гавелам, таму што ён з турэмнага зняволення прапануе лінію, якая дазваляе эвалюцыйным шляхам змяніць ўладу ў Беларусі. Так, пасля вызвалення ўсіх палітвязняў трэба ісці на перамовы з Лукашэнкам. Але толькі па адзіным пытанні - аб парадку перадачы ўлады. Я думаю, што перамовы з такімі людзьмі як Саннікаў і некаторымі іншымі кандыдатамі і іншымі лідэрамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі могуць выпрацаваць варыянт, які, верагодней за ўсё, базуецца на сумленных выбарах, які завершыць перадачу ўлады. Відавочна, што для гэтага трэба будзе адхіліць ад кіраўніцтва ЦВК ярмошыных і лазавікоў, якія на працягу многіх гадоў фальсіфікавалі ўсе выбары ў Беларусі.

Давайце прадэманструем, што ў дэмакратычнай апазіцыі і ва ўладных структурах краіны, ёсць людзі, якія здольныя мірным шляхам трансфармаваць сённяшнюю аўтарытарную Беларусь у Беларусь дэмакратычную.

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках