У Вільні прайшла служба за вызваленне беларускіх палітвязняў (Фота)
6- 5.09.2011, 11:25
У нядзелю 4 верасня ў Касцёле Святога Францыска Асізскага ў Вільні прайшла служба за вызваленне беларускіх палітвязняў.
Яе правёў ксёндз Юліус Саснаўскас, які сам у 70-ыя гады мінулага стагоддзя быў прысуджаны да турэмнага зняволення, а потым да ссылкі за «антысавецкую дзейнасць». На службе прысутнічалі беларускія грамадскія актывісты, сваякі палітвязняў - Вольга і Юлія Бандарэнка, а таксама простыя жыхары Вільні.
Служба скончылася нацыянальным і духоўным гімнам беларусаў «Магутны Божа».