27 лiстапада 2024, Серада, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Вялікая сіла беларускага Супраціву

24
Зміцер Бандарэнка: Вялікая сіла беларускага Супраціву

«Веру, што хутка нам стане лепш дыхаць і тварыць», - напісаў з турмы палітвязень.

28 верасня каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка адзначыў у турме свой 48-ы дзень нараджэння. Арыштаваны 19 снежня 2010 года палітвязень перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку, цяпер адбывае 2 гады пазбаўлення волі ў Магілёўскай калёніі. З-за адсутнасці рэабілітацыі можа стаць інвалідам, але пісаць прашэнне аб памілаванні катэгарычна адмаўляецца.

Напярэдадні дня народзінаў палітвязень даслаў ліст, у якім аналізуе сваё жыццё і лёс Беларусі.

«У мяне заканчваецца чацвёрты поўны жыццёвы цыкл і пачынаецца нешта новенькае. Так, апошнія 12 гадоў пачаліся Маршам Свабоды і ўсе гэтыя гады я, па сутнасці, на маршы. Можна шмат казаць, што мы вартыя лепшага жыцця, а палякі, венгры, сербы, чачэнцы для сваёй Свабоды рабілі і робяць паболей. І ў гэтае ўнутранае спаборніцтва народаў мы абавязаныя ўносіць сваю лепту.

Не ведаю, як краіна, але мы, нашая каманда і сябры, лепшую долю заслужылі. І, калі не тут, то там - на небе. Іх раз'юшвае менавіта тое светлае, што ёсць у нас. Менавіта нашыя душы яны так імкнуцца растаптаць. Ніколі не лічыў гэтую дыктатуру сусветным Злом. Але нашыя душы, людскія душы - іхняя галоўная мішэнь, гэтых служак Цемры.

Наташка, Андрэй, Дашкевіч, Мікіта, Ірка, Шурык, Алесь, які адмовіўся з'ехаць, пацярпелы па поўнай Мікола. Краіна можа ганарыцца імі. Магутны прачнуўся Міхалок... Веру, веру, што хутка нам стане лепей дыхаць і тварыць. Беларусь заслужыла лепшага. Сёння нашыя па ўсім свеце. Нездарма нас называюць, жадаючы зняважыць, а на самой справе вызначаюць з'яву - Віртуальнай Сілай. Што ж, мы і ёсць нябачныя і моцныя, рассеяныя і вельмі адчувальныя героі 21 стагоддзя.

Імкнучыся схаваць нас, яны паказалі нас ўсяму свету. І духоўныя пігмеі Еўропы скрыгочуць зубамі - так перашкаджаюць іх брудным мільярдным гульням «слабакі» - беларускія дэмакраты.

Тое, што адбылося і адбываецца, яшчэ будзе усведамляцца дзесяцігоддзямі. Гэтак натуральна знайшло сваё месца нешта новае для Беларусі - дынамічная вялікая сіла мірнага Супраціву.

Ці будзе лепшым у нашым жыцці ў духоўным плане што-небудзь яшчэ? Я адчуваю, што мая дванаццацігадовая місія завершаная і нават не плануецца нешта далейшае. Шчаслівы, што ў мяне ёсць такая жонка і такая дачка, што ёсць некалькі сяброў, некалькі паплечнікаў і некалькі паслядоўнікаў. Я шчаслівы, што хрысціянін, еўрапеец і беларус. І, што я жыў і ствараў гэта Час».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках