27 лiстапада 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства»

55
Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства»

Беларуская дыктатура абвінаваціла Ещразвяз у дыскрымінацыі.

Беларусь прыняла рашэнне аб адмове ўдзельнічаць у саміце «Усходняга партнёрства», гаворыцца ў заяве міністэрства замежных справаў краіны.

«Беларусь актыўна працавала ў інтарэсах падрыхтоўкі саміту і мела намер удзельнічаць у ягоных мерапрыемствах. Аднак у гэтых умовах удзел становіцца немагчымым: партнёрства не можа быць заснаванае на дыскрымінацыі», - гаворыцца ў заяве.

Там тлумачыцца, што «напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства», ягоныя арганізатары пайшлі на беспрэцэдэнтныя дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да Беларусі». «Яны адмовіліся накіраваць запрашэнне кіраўніку беларускай дзяржавы. Услед за гэтым прызначаны Беларуссю кіраўнік ейнай дэлегацыі быў абмежаваны ва ўдзеле ў мерапрыемствах саміту», - падкрэсліваецца ў заяве.

«Гэтыя дзеянні з'яўляюцца грубым парушэннем базавых прынцыпаў «Усходняга партнёрства», ўзгодненых на першым саміце ў Празе ў 2009 годзе», - заявілі ў МЗС.

«Сваімі дзеяннямі арганізатары саміту наносяць шкоду дзеяздольнасці гэтай рэгіянальнай ініцыятывы і нясуць за гэта адказнасць», - перакананыя там.

Пры гэтым у заяве звяртаецца ўвага на тое, што «рашэнні саміту, якія закранаюць інтарэсы Беларусі і прынятыя без прамой згоды нашай краіны, будуць не легітымныя».

«Без удзелу Беларусі значнасць партнёрства сур'ёзна страчваецца», - канстатуецца ў заяве.

Разам з тым, у заяве адзначаецца, што «беларускі бок гатовы ўзаемадзейнічаць ва ўмацаванні і развіцці гэтай рэгіянальнай ініцыятывы, але толькі на прынцыпах рэальнага, а не ўяўнага партнёрства».

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках