27 лiстапада 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскім студэнтам ільготы на праезд не вернуць

9
Гродзенскім студэнтам ільготы на праезд не вернуць

Пра гэта заявіў кіраўнік аблвыканкама Сямён Шапіра.

Нагадаем, з 13 верасня Менгарвыканкам адмяніў плату за праезд сталічным студэнтам.

Кіраўнікі рэгіёнаў лічаць такое рашэнне не зусім карэктным. Першым выказаў абурэнне старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Да яго далучыўся і кіраўнік Гродзеншчыны. Па словах Шапіры, у краіне няма грошай, каб рабіць бясплатны праезд для студэнтаў. Гродзенскі кіраўнік кажа, што рашэнне трэба прымаць у межах усёй краіны і няма сэнсу вяртаць ільготы на праезд студэнтам, піша «Вячэрні Гродна». Гэтыя грошы, на ягоную думку, маглі б пайсці на будаўніцтва лякарні, дзіцячага дома, дзецям, урачам, настаўнікам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках