27 лiстапада 2024, Серада, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелаПАН: Саннікаў знаходзіцца ў СІЗА №4 Магілёва

25
БелаПАН: Саннікаў знаходзіцца ў СІЗА №4 Магілёва

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў насамрэч знаходзіцца ў следчым ізалятары №4 Магілёва.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў СІЗА.

Сёння магілёўскі СІЗА наведалі мясцовыя дэмакратычныя актывісты грамадзянскіх кампаній «Наш дом» і «Еўрапейская Беларусь» Крысціна Шацікава і Томас Якавіцкі.

Па словах дзяжурнага СІЗА, паколькі Саннікаў «транзітны перасыльны», яму забароненыя якія-небудзь перадачы. Таксама ён паведаміў, што сустрэч з адвакатам ў транзітных перасыльных не бывае, «паколькі іхнія справы запячатаныя і не раскрываюцца».

Па словах дзяжурнага, стан здароўя Саннікава «нармальны», таму што зняволеных не пераводзяць, калі ім патрабуецца якая-небудзь медыцынская дапамога.

У той жа час у СІЗА не паведамілі, колькі часу Саннікаў будзе знаходзіцца ў Магілёве і куды яго пасля перавядуць.

Як паведамлялася раней, 21 верасня жонка Саннікава Ірына Халіп атрымала тэлеграму ад начальніка наваполацкай калоніі, дзе адбываў пакаранне ейны муж. У тэлеграме паведамлялася, што Саннікава 20 верасня этапавалі ў папраўчую калонію № 2 Бабруйска. Аб прычынах пераводу зняволенага нічога не казалася.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках