Дашкевіч напісаў аб катаваннях у турме
82- 26.09.2011, 15:13
Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч даслаў ліст Анастасіі Палажанка.
Замест Анастасіі, якая знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, лісты атрымаў ейны бацька. Апошні ліст напісаны 19 верасня з СІЗА-2 у Віцебску.
Як паведамляе прэс-служба МФ, Дашкевіч просіць тэрмінова сустрэцца з адвакатам. Адвакат палітвязня лічыць, што гэтыя лісты неабходна апублікаваць.