Палітзняволены Зміцер Бандарэнка шакаваны заявай Грыбаўскайтэ
7- 23.09.2011, 15:11
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў жонцы з Магілёўскай калоніі.
Паляпшэнняў стану здароўя палітвязня пакуль не назіраецца. Цяпер ён знаходзіцца ў санчастцы, праходзіць некаторыя працэдуры, якія неабходныя для рэабілітацыі пасля аперацыі на хрыбетніку. Але, па словах палітвязня, гэта хутчэй працэдуры для падтрымкі, чым рэабілітацыйныя. Тым не менш, у Зміцера Бандарэнкі пакуль няма асаблівых прэтэнзій да кіраўніцтва калоніі, паведаміла сайту charter97.org Вольга Бандарэнка.
Палітвязень паведаміў, што яму даходзяць лісты не толькі ад родных, але і ад простых людзей, і ён удзячны за салідарнасць і падтрымку.
Праз газеты Зміцер Бандарэнка даведаўся пра абвінавачванні прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ на адрас беларускай апазіцыі, і быў шакаваны ейнымі словамі.
Таксама палітвязень выказаў занепакоенасцю лёсам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча, якіх у гэтыя дні этапуюць у іншыя калоніі.