27 лiстапада 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саміт «Усходняга партнёрства» паедзе дэлегат ад МЗС Беларусі

11
На саміт «Усходняга партнёрства» паедзе дэлегат ад МЗС Беларусі

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск атрымаў ад канцлера Германіі Ангелы Меркель «разуменне польскай канцэпцыі саміту «Усходняга партнёрства».

Пра гэта паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, удакладняючы, што паміж Тускам і Меркель адбылася тэлефонная размова.

- Схіляю лідэраў Еўропы, а з Берлінам было некалькі цяжэй, каб пры супрацоўніцтве з беларускай апазіцыяй стварыць умовы для верагоднага «круглага стала» ў Беларусі. Я праінфармаваў сваіх партнёраў у Еўропе, што мы будзем запрашаць на саміт «Усходняга партнёрства» (29 верасня) прадстаўніка Беларусі на ўзроўні МЗС, - заявіў Туск журналістам.

- Неабходны той элементарны кантакт з рэжымам, не для таго, каб адпусціць ім грахі, а для таго, каб інфармацыя аб тым, што мы хочам зрабіць у Беларусі, дайшла да высокага ўзроўню па магчымасці хутка. І, падаецца, скептыцызм Германіі таксама пераадолены, - заявіў Туск.

Нагадаем, што яшчэ ў чэрвені Радаслаў Сікорскі заявіў аб тым, што Беларусь будзе запрошаная на саміт «Усходняга партнёрства» на «вышэйшым магчымым узроўні». У той час паведамлялася, што «вышэйшым магчымым узроўнем» будзе самы высокапастаўлены прадстаўнік дзяржавы, на якога не распаўсюджваюцца візавыя санкцыі ЕЗ. Ім, па логіцы, павінен быў апынуцца прэм'ер-міністр. Аднак восенню ў польскіх СМІ са спасылкай на міністра замежных справаў Польшчы з'явілася інфармацыя, што на саміт у Варшаву будзе запрошаны кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках