27 лiстапада 2024, Серада, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікава этапавалі ў іншую калонію

122
Саннікава этапавалі ў іншую калонію

Кандыдата ў прэзідэнты перавялі з калоніі ў Наваполацку ў Бабруйскую ВК-2.

Пра гэта charter97.org паведаміла жонка палітыка Ірына Халіп. Сёння яна атрымала тэрміновую тэлеграму аб пераводзе Андрэя Саннікава ў іншую калонію.

На думку жонкі палітвязня, перавод у іншую калонію - гэта спроба націснуць на Андрэя Саннікава. У Наваполацкай калёніі ён карыстаўся аўтарытэтам у зняволеных, а адміністрацыя адмовілася яго «прэсаваць».

«Дапушчаю, што адміністрацыя Наваполацкай калоніі адмовілася «прэсаваць» Андрэя наконт памілавання - да яго нават ні разу з гэтым не звярталіся. Магчыма, «бабруйскія» апынуліся больш згаворлівымі», лічыць Ірына Халіп.

«Гэта сведчыць аб тым, што Андрэя Саннікава ніхто не збіраецца вызваляць, і ўсе гэтыя абяцанні - не больш чым чарговая спроба ўвесці ўвесь свет у зман. Калі б кандыдатаў у прэзідэнты збіраліся вызваляць, то ніхто не пераводзіў бы яго ў іншую калонію», заявіла жонка палітыка сайту charter97.org.

«Лукашэнка баіцца сваіх праціўнікаў не толькі на волі, але нават у турме», робіць выснову Ірына.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках