Анархісту Васьковічу пагражае чарговая справа за кратамі
6- 20.09.2011, 11:29
За злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.
Пра гэта паведаміла Валерыя Хоціна - жонка іншага асуджанага анархіста, Мікалая Дзядка. Дзяўчына вярнулася з магілёўскай калоніі з доўгатэрміновага спаткання, піша «Наша Ніва».
Па ейных словах, Яўген Васьковіч вельмі часта сядзіць у штрафным ізалятары. Яму забаранілі спатканні з роднымі і перадачы, прадукты ён мае права купляць толькі на 35 тысяч у месяц. Калі да Васьковіча прыехалі сваякі на спатканне, ён быў у ізалятары, таму спатканне не дазволілі.
Нагадаем, што Васьковіч быў прысуджаны да 7 гадоў калоніі строгага рэжыму за падпал дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску.