27 лiстапада 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусбанк спыняе продаж валюты на сацыяльныя мэты

22
Беларусбанк спыняе продаж валюты на сацыяльныя мэты

«ААБ Беларусбанк» не бачыць мэтазгоднасці ў далейшым ажыццяўленні продажу замежнай валюты фізічным асобам на сацыяльна значныя мэты.

Усе раней пададзеныя заявы фізічных асоб будуць разгледжаны банкам, заяўнікам будзе прадастаўленая магчымасць набыць замежную валюту па-за залежнасцю ад аб'ёмаў пакупкі ў насельніцтва ўстановамі банка, якія ажыццявілі прыём заяваў, але ўжо па новым курсе.

Як адзначае прэс-служба Беларусбанка, з моманту прыняцця парадку продажу наяўнай валюты фізічным асобам для здзяйснення імі сацыяльна значных выдаткаў за межамі Рэспублікі Беларусь (13.05.2011), банкам разгледжана 12 тыс. зваротаў грамадзянаў, сумарны аб'ём продажу склаў 12,5 млн. у эквіваленце даляраў ЗША.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках