27 лiстапада 2024, Серада, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцька: Перамовы з Лукашэнкам бессэнсоўныя

3
Марэк Буцька: Перамовы з Лукашэнкам бессэнсоўныя

Былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску лічыць, што гандаль палітвязнямі амаральны.

«Палітвязні рэзка былі б супраць таго, каб імі гандлявалі», - заявіў дыпламат і эксперт Марэк Буцька.

МЗС Балгарыі ў панядзелак абверг інфармацыю польскай газеты Rzeczpospolita аб тым, што міністр замежных справаў Мікалай Младзенаў на сустрэчы з кіраўніком Беларусі прапаноўваў 2 млрд еўра за вызваленне палітвязняў. Аднак ці магло такое пытанне наогул падымацца ў ходзе кантактаў паміж ЕЗ і ўладамі Беларусі?

- Улічваючы ранейшую палітыку ЕЗ і тое, што цяпер ніякія дзеянні ЕЗ не ў стане прымусіць Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязняў, я думаю, нехта ў Еўразвязе мог прыйсці да высновы, што адзіны варыянт - гэта заплаціць... Нягледзячы на ​​этычны і маральны аспекты, на тое, што былі абяцанні не гандляваць палітвязнямі, не гандляваць з Лукашэнкам, - сказаў «Еўрарадыё» былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску, намеснік старшыні «Фонду свабода і дэмакратыя» Марэк Буцька.

«Вядома, з маральнага пункту гледжання гэта вельмі дрэнна. Вядома, хацелася б любым шляхам вызваліць палітвязняў, бо для іхнніх сем'яў і для іх саміх гэта вельмі важна, асабліва для тых, у каго дрэнны стан здароўя, як напрыклад, у Бандарэнкі, ці, напрыклад, як у Класкоўскага, у якога трое дзяцей і жонка. Я думаю, што цяпер шмат палітзняволеных рэзка былі б супраць таго, каб імі гандлявалі», - лічыць дыпламат.

Буцька настойвае на ўзмацненні ціску на рэжым Лукашэнкі:

- Я неаднаразова казаў, што на Лукашэнку дзейнічае толькі сіла і моцныя эканамічныя санкцыі, а таксама візавыя санкцыі, але не ў тым маштабе, у якім яны ёсць зараз, а ў дзясяткі разоў больш... Але еўрапейскія чыноўнікі проста баяцца такіх дзеянняў, яны вельмі далікатна падыходзяць і спрабуюць весці кулуарна палітыку. Яны спрабуюць неяк гандлявацца, але як гэта атрымліваецца, мы ўжо можам шмат гадоў назіраем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках