27 лiстапада 2024, Серада, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты просяць перавесці Зміцера Дашкевіча на «хімію»

3
Адвакаты просяць перавесці Зміцера Дашкевіча на «хімію»

Адвакаты Зміцера Дашкевіча просяць перавесці палітвязня на «хімію» у сувязі адбыццём траціны тэрміну зняволення, паведаміла нявеста зняволенага Анастасія Палажанка.

Адвакаты Зміцера Дашкевіча падаюць у Дэпартамент выканання пакаранняў заяву з просьбай змяніць меру стрымання для палітвязня.

«У сувязі з 1 / 3 адбытага тэрміну мы просім змяніць меру стрымання для Дашкевіча Зміцера Вячаслававіча на абмежаванне волі», - паведамляецца ў звароце ў ДВП.

Адвакаты палітвязня звяртаюцца ў Дэпартамент ў адказ на судовае паседжанне, якое адбудзецца 13 верасня ў калоніі ў Горках. На ім будзе разглядацца пытанне змены месца адбывання пакарання Зміцера Дашкевіча.

Адміністрацыя калоніі інкрымінуе Дашкевічу «злоснае парушэнне рэжыму ўнутранага утрымання». Абаронцы Дашкевіча просяць вызваліць палітвязня з калоніі, змяніць меру стрымання і накіраваць Зміцера на папраўчую працу, так званую «хімію». Калі суд прызнае Дашкевіча «злосным парушальнікам», палітвязня накіруюць у турму крытага тыпу.

Маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі затрыманыя за дзень да Плошчы - 18 снежня 2010 года. 24 мая актывістаў прысудзілі да турэмных тэрмінаў за, нібыта, збіццё двух грамадзянаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках