27 лiстапада 2024, Серада, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ купляе палітвязняў за 2 мільярды еўра?

158
ЕЗ купляе палітвязняў за 2 мільярды еўра?

Кіраўнік МЗС Балгарыі Мікалай Младзенаў нібыта прапанаваў Лукашэнку за вызваленне палітвязняў 2 млрд еўра і аднаўленне адносінаў з ЕЗ.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы піша Rzeczpospolita. На думку газеты, ініцыятыва апублікаваць таемныя дамоўленасці Лукашэнкі і Младзенава зыходзіла ад міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, каб выключыць магчымасць зацягвання беларускім бокам выканання сваёй часткі дамовы.

Нагадаем, 1 верасня агенцтва Reuters паведаміла аб таемнай сустрэчы балгарскага міністра Младзенава і Лукашэнкі ў Менску. Па выніках сустрэчы Младзенаў накіраваў ліст вярхоўнаму прадстаўніку Еўразвяза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і кіраўнікам знешнепалітычных ведамстваў краін ЕЗ. Паведамлялася, у прыватнасці, што ў ходзе сустрэчы Лукашэнка паабяцаў вызваліць чатырох палітвязняў, а ў дачыненні да яшчэ дваіх - зняць абвінавачванні. Усіх астатніх палітвязняў беларускі кіраўнік паабяцаў вызваліць у пачатку кастрычніка.

Пазней Лукашэнка ў адным з выступаў пацвердзіў факт сустрэчы.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца дзесяткі палітычных зняволеных, у тым ліку, кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Ус, удзельнікі палітычнай кампаніі 2010 года Зміцер Бандарэнка і Аляксандр Атрошчанкаў, вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і многія іншыя.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках