27 лiстапада 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні створаная міжведамасная камісія ў сувязі са справай Бяляцкага

15
У Вільні створаная міжведамасная камісія ў сувязі са справай Бяляцкага

На надзвычайным закрытым пасяджэнні камітэта замежных справаў з удзелам прадстаўнікоў МЗС і Мінюста вырашана стварыць спецыяльную міжведамасную камісію для вывучэння акалічнасцяў перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзянаў.

Пасяджэнне доўжылася ў два разы даўжэй за меркаваны часу, у ім удзельнічалі міністр юстыцыі і намеснік міністра Томас Вайткявічус, які на мінулым тыдні першы даваў тлумачэнні адносна перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзянаў і, як мяркуецца, не зусім праўдзівыя тлумачэнні, перадае радыё «Свабода».

Камітэт міжнародных справаў парламента прыняў рашэнне аб стварэнні міжведамаснай камісіі, якая дэталёва вывучыць усе акалічнасці і распрацуе механізм, каб пазбегнуць у будучыні сітуацыі, пры якой перадача прававой інфармацыі ў межах Дамовы аб прававой дапамозе можа быць выкарыстаная ў палітычных мэтах.

Пасля завяршэння пасяджэння кіраўнік камітэта міжнародных справаў Сейма Літвы Эмануіліс Зінгерыс і міністр юстыцыі сказалі, што дэпутаты вельмі дэталёва ўсё абмеркавалі і прыйшлі да высновы, што такія непаразуменні і сумныя сітуацыі здараюцца, калі адбываюцца кантакты дзяржаваў на юрыдычнай мове. Прызнана, што ў Літвы ёсць праблема ў выглядзе суседа з недэмакратычнай уладай, і не быў распрацаваны механізм узаемадзеяння з дыктатарскімі, аўтарытарнымі краінамі ў прававой галіне. Зараз такі механізм будзе распрацоўвацца, але само прававое супрацоўніцтва з Беларуссю не будзе спыненае. Аднак часова прыпынена дзеянне пагаднення аб прававой дапамозе, і прававая дапамога Беларусі пакуль не будзе прадастаўляцца.

Парламентарыі таксама заявілі, што Алесь Бяляцкі ведаў аб перадачы інфармацыі па банкаўскіх рахунках у Беларусь, ён у гэты знаходзіўся ў Літве, і, калі даведаўся пра такую інфармацыю, прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках