27 лiстапада 2024, Серада, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч пацвердзіў факт катаванняў у СІЗА КДБ

18
Мікалай Статкевіч пацвердзіў факт катаванняў у СІЗА КДБ

Вайсковая пракуратура дапытала былога кандыдата ў прэзідэнты.

У шклоўскай турме днях дапыталі былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў справе расследавання факту катаванняў зняволеных у СІЗА КДБ. Расследаванне праводзіць вайсковая пракуратура. Аб допыце «Радыё Свабода» паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

«Мы былі там у пятніцу разам з адвакаткай, і яна была на допыце з гэтай нагоды - расследавання фактаў катаванняў у КДБ. Усе факты, выкладзеныя ягонымі папярэднікамі, ён пацвердзіў. Выглядае ён добра: бадзёры, упэўнены ў сабе», - сказала жанчына.

Таксама ў Шклове адбывае пакаранне яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня - Алег Гнедчык. Па словах маці, Валянціны Пятроўны, на яго і іншых палітвязняў зноў ціснуць, каб пісалі заявы аб памілаванні. «На іх быў аказаны псіхалагічны ціск, каб яны пісалі лісты на памілаванне - іх жа там, здаецца, пяць чалавек. Вядома, ніхто такіх лістоў пісаць і не збіраўся і, нібыта, усё спынілася. Але пазней ізноў пачалося гэтае ўздзеянне, каб пісалі аб памілаванні. У чым яно выяўлялася, гэта ўздзеянне - магчыма, не аддавалі лістоў, ці яшчэ як - не ведаю. Хоць бы маё сэрца ўсё гэта вытрымала», - кажа Валянціна Гнедчык.

Валянціна Гнедчык таксама паведаміла, што лістуецца з адным сябрам сына - Васілём Парфянковым, якiя адбывае 4 гады турмы ў Оршы. «Вася мне піша кожны тыдзень - ён малайчына, аптыміст. Піша, што ўсё ў яго добра, што працуе - робіць рамонты ў камерах. Нават мяне яшчэ падтрымліваў. Калі лістоў ад Алега не было, Вася пра гэта пісаў. І ён мяне супакойваў, што, Валянціна Пятроўна, не хвалюйцеся, усё наладзіцца. Словам, Вася малайчына - ён не сумуе», - распавяла жанчына.

У канцы ліпеня ў магілёўскую турму быў пераведзены яшчэ адзін палітвязень Алег Федаркевич. Падчас сустрэчы ён паведаміў сваякам, што ўмовы ўтрымання сталі лепшыми, чым у СІЗА, але за час зняволення пагоршылася здароўе, кажа сваячка Вольга Уладзіміраўна: «Скардзіўся, што баліць сэрца. Гэты час сядзення ў зняволенні адбіщся, бо раней ён на сэрца ніколі не скардзіўся, толькі цяпер. Нічога, акрамя вітамінаў, не прасіў, ніякіх лекаў, але на сэрца скардзіцца».

50-гадовы Алег Федаркевич павінен яшчэ заставацца ў турме амаль тры гады: за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня яго асудзілі на 3,5 гады зняволення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках