27 лiстапада 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ пратэстуе - колькасць палітвязняў у Беларусі расце

22
АБСЕ пратэстуе - колькасць палітвязняў у Беларусі расце

Старшыня АБСЕ, міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказалі глыбокую заклапочанасць у сувязі з працяглым пагаршэннем сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Ён назваў арышт прэзідэнта беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага, які адбыўся 4 жніўня, і ператрус памяшканняў гэтай няўрадавай арганізацыі адным з апошніх прыкладаў працяглых пераследаў.

Ажубаліс асудзіў дзеянні ўрада Беларусі ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і палітычнай апазіцыі.

«Судовыя працэсы удзельнікаў дэманстрацый 19 снежня, сістэматычнае падаўленне сродкаў масавай інфармацыі і свабоды сходаў і працяглы пераслед прадстаўнікоў апазіцыі, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці сведчаць аб сур'ёзным пагаршэнні сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі», - сказаў Ажубаліс.

«Я заклікаю ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Беларусь павінная выконваць свае абавязальніцтвы АБСЕ ў галіне правоў чалавека і асноўных свабод, якія былі пацверджаныя на самым высокім узроўні на Саміце АБСЕ ў Астане ў снежні 2010 года», - заявіў старшыня АБСЕ.

Ажубаліс і органы АБСЕ неаднаразова заклікалі беларускія ўлады спыніць палітычныя пераследы, расправы з незалежнымі СМІ і вызваліць палітычных зняволеных. Старшыня АБСЕ неаднаразова прапаноўваў Беларусі пачаць канструктыўны дыялог і дазволіць аднаўленне прадстаўніцтва АБСЕ ў Менску.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках