27 лiстапада 2024, Серада, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія патрабуе неадкладнага вызвалення Бяляцкага

29
Германія патрабуе неадкладнага вызвалення Бяляцкага

Урад ФРГ запатрабаваў неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага, затрыманага і забранага пад варту ўвечары 4 жніўня.

Аб гэтым заявіў 5 жніўня упаўнаважаны федэральнага ўрада па правах чалавека Маркус Лёнінг, піша БелаПАН.

Па ягоных словах, германскі ўрад «рэзка асуджае прымяненне крымінальнага заканадаўства для таго, каб па палітычных прычынах прымусіць маўчаць яшчэ аднаго актыўнага прадстаўніка беларускай грамадзянскай супольнасці». «Федэральны ўрад патрабуе спынення ўсіх рэпрэсіяў у дачыненні да апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў. І ён паўтарае сваё патрабаванне аб вызваленні ўсіх палітвязняў у Беларусі», - сказаў Лёнінг.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках