27 лiстапада 2024, Серада, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У КДК не каментуюць затрыманне Алеся Бяляцкага

15
У КДК не каментуюць затрыманне Алеся Бяляцкага

У прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі адмовіліся пракаментаваць інфармацыю аб затрыманні супрацоўнікамі ДФР праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

«Ніякай інфармацыі з гэтай нагоды для распаўсюджвання няма», - заявіў БелаПАН супрацоўнік прэс-службы.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік незарэгістраванага ў Беларусі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы і забраны пад варту 4 жніўня. Па інфармацыі праваабаронцаў, ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках