27 лiстапада 2024, Серада, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжбанкаўскі валютны рынак забароняць

21
Міжбанкаўскі валютны рынак забароняць

Угоды ў замежнай валюце паміж банкамі і яе ведамаснае размеркаванне сярод дзяржпрадпрыемстваў будуць забароненыя.

Аб гэтым журналістам сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Як і было даручана, у сярэдзіне верасня на валютна-фондавай біржы будзе арганізаваная дадатковая сесія, на якой вызначыцца рынкавы курс беларускага рубля. Пры гэтым мы адмяняем міжбанкавы рынак, а таксама схемы і ўгоды, якія былі да гэтага часу, калі валюта фактычна размяркоўвалася ўручную», - адзначыў прэм'ер-міністр.

«У гэтай сітуацыі абменны курс будзе фарміравацца на падставе попыту і прапановы», - падкрэсліў М. Мясніковіч, перадае «Інтэрфакс Захад».

Як паведамлялася, у Беларусі з-за дэфіцыту замежнай валюты на працягу апошніх 6 месяцаў, сфарміравалася ведамасная сістэма пераразмеркавання валютных паміж дзяржпрадпрыемствамі: экспарцёры павінныя былі прадаваць праз дзяржбанкі па афіцыйным курсе па ўказанні органаў дзяржкіравання валютную выручку, якая заставалася ў іхнім распараджэнні пасля абавязковага продажу часткі валютнай выручкі на біржы. Міжбанкаўскі валютны рынак быў адной з нешматлікіх крыніц валютных сродкаў для прадпрыемстваў прыватнага сектара. Абменны курс фарміруецца ў гэтым сегменце з улікам рызык з-за неабходнасці прымянення банкамі напаўлегальных схем канвертацыі ва ўмовах уведзеных Нацбанкам з 24 мая абмежаванняў па курсаўтварэнні на пазабіржавым рынку - кошт продажу валюты не павінны перавышаць афіцыйны курс на 2%.

Лукашэнка ў аўторак заявіў аб пачатку ў сярэдзіне верасня рынкавых таргоў замежнай валютай на дадатковай біржавы сесіі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках