27 лiстапада 2024, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага актывіста судзілі па паказаннях алкаша і амапаўцаў

13
Гомельскага актывіста судзілі па паказаннях алкаша і амапаўцаў

31 жніўня суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым у правапарушэнні гомельскага дэмакратычнага актывіста Ігара Случака і пакараў яго трыма суткамі адміністрацыйнага арышту.

Паколькі амаль трое сутак актывіст ужо адседзеў у ІЧУ пасля затрымання, то суд палічыў, што пакаранне ўжо выкананае, піша БелаПАН.

Малады чалавек быў затрыманы 26 жніўня ў Гомелі і абвінавачаны ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы. Тры дні да суда Случак правёў у ІЧУ.

Супраць актывіста на судзе сведчыў гамяльчук Сяргей Замай, які паказаў, што Случак на вуліцы тузануў яго і аблаяў матам. Замай прызнаў, што складаўся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а на пытанне, ці ўжывае алкаголь, сказаў: «Так, вядома, у дастатковай колькасці». Случак прасіў суд далучыць да матэрыялаў справы раздрукоўкі фотаздымкаў Замая з ягонай старонкі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», дзе сведка сфатаграфаваны з бутэлькамі спіртнога ў неэстетычным выглядзе.

Таксама супраць Случака сведчылі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Аляксандр Панчанка, Аляксандр Семчанка і Юрый Бярозкін. Апошні ўжо выступаў у судах, дзе сведчыў супраць удзельнікаў акцый маўклівага пратэсту. Міліцыянты паказалі, што, калі яны неслі службу, да іх падышоў грамадзянін, які паскардзіўся, што Случак абразіў яго матам.

Актывіст не прызнаў сябе вінаватым, рашэнне суда ён будзе абскарджваць.

«Суд праходзіў у камічным рэчышчы, сведка, якога я нібыта абразіў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, складаўся на ўлік у ІСН. Ён не памятае, за што яго шматкроць прыцягвалі ў адміністрацыйнай адказнасці, але па секундах памятае, як і дзе я яго нібыта абразіў. На ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы на шматлікіх фота бачна, які лад жыцця вядзе гэты чалавекю», - пракаментаваў Случак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках