26 лiстапада 2024, aўторак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры БХД: За круглым сталом павінныя сядзець Саннікаў, Статкевіч, Ус

37
Лідэры БХД: За круглым сталом павінныя сядзець Саннікаў, Статкевіч, Ус

Аб чым павінен быць круглы стол цяпер? Аб умовах адстаўкі Лукашэнкі і перадачы ўлады надзвычайнаму пераходнаму ўраду.

«Ідэя, вядома, добрая. Вось ужо 17 гадоў мы дарэмна чакаем. Але цяпер прыпякло. За круглым сталом павінныя сядзець Саннікаў, Статкевіч, Ус, Дашкевіч і іншыя палітвязні. Пакуль у турме знаходзяцца палітычныя апаненты рэжыму, ніякай размовы пра круглы стол быць не можа. Аб чым павінен быць круглы стол цяпер? Аб умовах адстаўкі Лукашэнкі і перадачы ўлады надзвычайнаму пераходнаму ўраду», - заявіў сустаршыня аргкамітэта БХД Павал Севярынец.

Нагадаем, Лукашэнка прапанаваў «усім людзям цвярозага розуму, хто любіць сваю краіну, да якога б палітычнага лагеру яны ні належалі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для паляпшэння сітуацыі ў краіне».

«Перамовы заўсёды лепш, чым канфрантацыя. Але ўсе павінныя разумець, што ў сённяшняй сітуацыю першай тэмай любых перамоваў павіннае быць неадкладнае, безумоўнае і поўнае вызваленне палітвязняў, а потым ужо перадача ўлады», - лічыць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

«Менавіта з круглага стала, які склікаў Ярузельскі, больш за 20 гадоў таму пачаліся перамены ў Польшчы. На маю думку, правядзенне круглага стала, пытанні эканамічнай дапамогі і выхаду з крызісу павінныя на прамую быць увязаныя з правядзеннем свабодных і адкрытых выбараў», - падкрэсліў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін.

«Гэтая заява, напэўна, далася Лукашэнку нялёгка. Калі гаворка сапраўды ідзе аб дыялогу, калі ўлада гатовая адказваць на пытанні, якія мы ставім, то мы павінныя ў ім удзельнічаць. І першым нашым пытаннем павінна быць вызваленне нашых сяброў - палітвязняў. Калі ж гэты круглы стол плануюць ператварыць у тэатр аднаго актора гутарковага жанру, як гэта было ў 1999 годзе, то я больш у такіх «дыялогах» удзельнічаць не збіраюся», - паведаміў сустаршыня БХД Георгій Дзмітрук.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках