27 лiстапада 2024, Серада, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт знешняга гандлю ў Беларусі ў 2011 годзе складзе $ 5,7 - 5,9 млрд

6
Дэфіцыт знешняга гандлю ў Беларусі ў 2011 годзе складзе $ 5,7 - 5,9 млрд

Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе, што ў 2011 годзе сальда знешняга гандлю станецца адмоўным і складзе $5,7-5,9 млрд.

«Што тычыцца вынікаў года, якім мы бачым сальда, нашая адзнака блізкая да таго, што мы вызначылі ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год. Гэта $5,7-5,9 млрд са знакам мінус», - заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешняй эканамічнай палітыкі Мінэканомікі Беларусі Раман Бродаў у сераду на брыфінгу ў Менску, перадае «Інтэрфакс Захад».

Р. Бродаў адзначыў, што па выніках года разрыў паміж тэмпамі росту экспарту і імпарту складзе мінус 14%.

Прадстаўнік Мінэканомікі падкрэсліў, што па выніках паўгоддзя дэфіцыт знешняга гандлю склаў $4,5 млрд. У той жа час, ён выказаў меркаванне, што гэты паказчык не варта экстрапаляваць на ўвесь год, паколькі ў першым паўгоддзі мелі месца «тэндэнцыі і зрухі, якія раней у нашай эканоміцы не сустракаліся і, можа быць, не сустрэнуцца больш». У прыватнасці, Р. Бродаў звярнуў увагу на тое, што ў першым паўгоддзі адбылося змяненне попыту ўнутры рэспублікі, таксама адзначаўся ажыятажны попыт на некаторыя віды прадукцыі, змяніліся ўмовы пастаўкі нафты і экспарту нафтапрадуктаў.

У тым ліку, Р. Бродаў паказаў на нехарактэрны для Беларусі аб'ём увозу аўтамабіляў перад змяненнем ставак экспартных мытных пошлін і той факт, што ў чэрвені Мазырскі НПЗ не адгружаў нафтапрадукты на экспарт з-за капрамонту, аднак працягваў закупляць сыравіну.

Прадстаўнік Мінэканомікі адзначыў, што з агульнага аб'ёму адмоўнага сальда ў першым паўгоддзі толькі 33% было сфарміравана ў другім квартале.

«Год мы чакаем скончыць з добрым падмуркам», - сказаў Р. Бродаў, падкрэсліўшы, што ў Мінэканомікі перакананыя ў захаванні тэндэнцыі да скарачэння дэфіцыту знешняга гандлю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках