26 лiстапада 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Проста вельмі патрэбныя грошы

348
Проста вельмі патрэбныя грошы

Палітычны і эканамічны банкрут загаварыў «аб дыялогу».

«Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям цвярозага розуму і тым, хто любіць сваю краіну, да якога б палітычнага лагеру яны не належалі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у Менску на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі.

«Хочаце ваяваць і змагацца - калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю правасць, адстойвайце свой пункт гледжання. Але не праз пагромы і не са зброяй у руках. Падобныя дзеянні будуць спыняцца неадкладна», - падкрэсліў ён.

Пры гэтым Лукашэнка не згадаў, што ў Беларусі апазіцыю вось ужо 17 гадоў не пускаюць на тэлебачанне, у краіне няма незалежных радыёстанцый і закрытыя практычна ўсе незалежныя газеты. Адкрытая дыскусія ў такіх умовах немагчымая. Больш за тое, 19 снежня ў Менску не было ніякіх пагромаў «са зброяй у руках». У краіне прайшла мірная дэманстрацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У выніку арганізаванай спецслужбамі правакацыі за краты былі кінутыя больш за 1 000 чалавек, дзесяткі лідэраў і актывістаў апазіцыі, уключна з кандыдатамі ў прэзідэнты Андрэем Саннікавым, Мікалаем Статкевічам і Зміцерам Усам, былі кінутыя ў турмы.

Падобныя «дыялогі» пачыналіся ў Беларусі не раз, але, як правіла, гэта быў толькі «малюнак» для Захаду. Ніякага рэальнага дыялогу ўладаў і апазіцыі ў краіне не было. Як правіла, для «дыялогу» запрашаліся лаяльныя да ўлады палітыкі, што называюць сябе апазіцыянерамі, і вялі нейкія перамовы з лукашэнкаўскім чыноўнікамі. Ніякіх вынікаў гэта ніколі не прыносіла - дэмакратычных рэформаў у краіне не праводзілася.

Дыялог сёння магчымы толькі ў тым выпадку, калі за «круглы стол» з Лукашэнкам сядуць палітычныя зняволеныя, а прыватнасці, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў - галоўны канкурэнт Лукашэнкі, прысуджаны да 5 гадоў турмы.

Напісаць каментар 348

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках