27 лiстапада 2024, Серада, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарцёраў прымусяць аддаваць шэкелі і юані па афіцыйным курсе

13
Экспарцёраў прымусяць аддаваць шэкелі і юані па афіцыйным курсе

Нацыянальны банк Беларусі пашырыў пералік замежных валют, 30% экспартнай выручкі ў якіх падлягае абавязковаму продажу на ўнутраным валютным рынку (БВФБ).

Пастановай праўлення НБ РБ № 350 ад 25 жніўня 2011 г. гэты пералік пашыраны з 12 да 22 пазіцый за кошт уключэння ў яго наступных валют: форынт, новы ізраільскі шэкель, новазеландскі даляр, злоты, турэцкая ліра, чэшская крона, літоўскі літ, латвійскі лат, тэнге, кітайскі юань, перадае АФН.

Па сутнасці, у пералік уключаныя ўсе замежныя валюты, у якіх беларускія суб'екты гаспадарання атрымліваюць валютную выручку, за выключэннем украінскай грыўны.

Акрамя таго, дакументам скарочаны пералік выпадкаў неажыццяўлення абавязковага продажу валюты. Так, з гэтага часу нельга ўхіліцца ад 30% продажу валюты за кошт набыцця дзяржаўных каштоўных папер або каштоўных папер Нацыянальнага банка, намінаваных у замежнай валюце, пры ўмове, што гэтыя каштоўныя паперы будуць знаходзіцца ў іх уласнасці не менш як 30 дзён бесперапынна.

Падлягае абавязковаму продажу замежная валюта, якая паступае ў бюджэт «ад рэалізацыі вызваленых матэрыяльных рэсурсаў Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый» Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках