26 лiстапада 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер сейма Польшчы: Варшава прызнае сваю віну

7
Спікер сейма Польшчы: Варшава прызнае сваю віну

Спікер сейма Польшчы Гжэгаж Схетына прызнаў, што польскія ўлады здзейснілі сур'ёзную памылку ў справе апазіцыянера Алеся Бяляцкага.

Паводле ацэнкі спікера Сейма неабходна зрабіць усё, каб падобныя сітуацыі ў будучыні не паўтараліся. Гжэгаж Схетына падкрэсліў, што справа Алеся Бяляцкага ўсхвалявала грамадскае меркаванне. Спікер Сейма прызнаў, што вінаваты ў сітуацыі, якая склалася, польскі бок, і Варшава прызнае сваю віну. Таму неабходна гэую справу абмеркаваць і выключыць падобныя сітуацыі ў будучыні.

Спікер выступіў учора на прэс-канферэнцыі разам з жонкай Алеся Бяляцкага, перадае «Польскае радыё».

Старшыня Цэнтра па абароне правоў чалавека «Вясна» Алесь Бяляцкі быў арыштаваны пасля таго, як літоўскае міністэрства юстыцыі і польская пракуратура перадалі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Бяляцкі атрымліваў на іх сродкі на дапамогу людзям, асуджаным за ўдзел у акцыях апазіцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках