27 лiстапада 2024, Серада, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Васілевіч: Пісаць прашэнняў не буду

24
Ілля Васілевіч: Пісаць прашэнняў не буду

Палітвязень Ілля Васільевіч ўпершыню патэлефанаваў з магілёўскай калоніі.

Ён раней заўсёды прасіў перадаць яму шмат кніг, слоўнікаў, і вось зараз маці Тамара Анатолеўна вельмі перажывае, што сын ужо выбраў дазволены гадавы ліміт кніг:

«Цяпер яму нельга перадаваць ні падручнікі, ні іншыя кнігі. Не ведаеш усіх турэмных парадкаў. Нам трэба было аформіць перадачу кніг у дар калоніі, і тады б яму не залічылі ўсю літаратуру, якую мы перадавалі. І так, уяўляеце - на год выбраны ліміт!

Дзесяць хвілінаў гутаркі было, мы ўтрох рвалі слухаўку, толкам і не пагаварылі. Ілля толькі сказаў, што не збіраецца ніякіх прашэнняў аб памілаванні пісаць», - распавяла маці палітвязня «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках