Сярэдні заробак у Беларусі - 240 даляраў
136- 23.08.2011, 12:21
Ад перадвыбарчага папулізму - пяцісотдаляравага заробку - не засталося і паловы.
Наяўны сярэдні заробак працоўных у Рэспубліцы Беларусь у ліпені бягучага года склаў Br1 млн. 854 тысячы 517 ці каля 240 даляраў (па рэальным курсе даляра на чорным рынку).
Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Для параўнання: у чэрвені гэты паказчык быў роўны Br1 млн. 782 тыс. 857.
Наяўны сярэдні заробак працаўнікоў і служачых у ліпені гэтага года склаў Br1 млн. 869 тыс. 237 (у чэрвені ён быў Br1 млн. 799 тыс. 416).
Варта нагадаць, што так званы сярэдні заробак не з'яўляецца аб'ектыўным паказчыкам дабрабыту насельніцтва і падобны да сярэдняй тэмпературы па лякарні. Большасць насельніцтва атрымлівае медыянны заробак, які не перавышае 120-190 даляраў.