Новым амбасадарам Украіны стаў былы віцэ-прэм'ер
5- 23.08.2011, 10:40
Указам ад 22 жніўня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў 62-гадовага былога віцэ-прэм'ера ўрада Віктара Ціханава амбасадарам у Беларусі.
Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце ўкраінскага кіраўніка, паведамляе БелаПАН.
Ціханаў змяніў ў Менску 45-гадовага Рамана Бяссмертнага, які ўзначаліў дыпмісію указам Віктара Юшчанкі 24 лютага 2010 г. (за суткі да інаўгурацыі Януковіча) і быў вызвалены 3 чэрвеня гэтага года дзеючым кіраўніком Украіны. Бяссмертны не раз рэзка выказваўся ў адносінах да палітыкі афіцыйнага Менска.
Віктар Ціханаў - сябар КПСС з 1968 па 1991 гады, сябар узначаленай Януковічам Партыі рэгіёнаў з 2006 года.