26 лiстапада 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стэфановіч: Яны «падавяцца» Бяляцкім

8
Стэфановіч: Яны «падавяцца» Бяляцкім

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» падкрэслівае, што ў сённяшняй сітуацыі праваабарончыя арганізацыі не могуць працаваць у Беларусі адкрыта.

«Цынізм нашых уладаў заключаецца ў тым, што яны выдатна ведалі, на якія мэты выдаткоўваюцца гэтыя сродкі, яны палявалі за імі ўсе гэтыя гады - іх вельмі цікавілі распіскі, якія людзі пісалі за тое, што ім кампенсавалі штрафы, іншыя пытанні. У юрыдычным сэнсе ў дзеяннях Бяляцкага няма складу злачынства, якое яму цяпер інкрымінуюць. Бо толькі прыбытак па нашых законах абкладаецца падаткам, і ні аб якім ўхіленні тут і гаворкі няма», - заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Белсат намеснік старшыні праваабарончага цэнтр «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы асцерагаюцца, што ўлады могуць зрабіць працэс над Алесем Бяляцкім закрытым. «Перад следствам вельмі цяжкая задача - ім трэба даказаць, што гэта быў прыбытак Бяляцкага, толькі тады можна казаць аб складзе крымінальнага злачынства ў ягоных дзеяннях, - кажа Валянцін Стэфановіч. - Трэба сачыць за сітуацыяй і за тым, каб улада не зрабіла закрыты суд - такі варыянт можа быць, такія рэчы ўжо практыкаваліся».

Перадача афіцыйнымі ўстановамі Польшчы і Літвы інфармацыі аб рахунках кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага фактычна стала асновай для крымінальнай справы супраць праваабаронца. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Тым часам, на думку калегаў Алеся Бяляцкага, грошы з ягоных замежных рахункаў накіроўваліся выключна на праваабарончую дзейнасць, на падтрыманне рэпрэсаваных дэмакратычных актывістаў, а таксама на выплату штрафаў тымі, каго арыштоўвалі падчас мірных акцый пратэсту.

«Вы абвінавачваеце па тэлевізары Бяляцкага ў тым, што ён валодае ледзь не паловай Беларусі, нейкімі міфічнымі дамамі і машынамі, так давайце зробім публічны працэс і там усё будзе бачна. Бяляцкім яны «падавяцца», (...) а мы дапаможам», - дадаў намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна».

Валянцін Стэфановіч падкрэслівае, што ў сённяшняй сітуацыі праваабарончыя арганізацыі не могуць працаваць у Беларусі адкрыта. «Праваабарончыя арганізацыі былі фактычна выцесненыя ў падполле ўладамі, большасць з іх пазбавілі рэгістрацыі, а тыя, што нават зарэгістраваныя, - не могуць працаваць з замежнай дапамогай. Я не магу пайсці ў Дэпартамент гуманітарнай дапамогі пры Адміністрацыі прэзідэнта і ўзгадніць там фінансавую дапамогу фонду ў падтрыманне палітвязняў. Гэта нонсенс», - падкрэсліў праваабаронца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках