26 лiстапада 2024, aўторак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змена настрою: Беларусь адмаўляецца ад расейска-нямецкага крэдыту

146
Змена настрою: Беларусь адмаўляецца ад расейска-нямецкага крэдыту

Улады Беларусі адмовяцца ад крэдыту Сбербанка і Deutsche Bank дзяржаўнаму прадпрыемству «Беларуськалій» на 2 мільярды даляраў.

Кіраўніцтва прадпрыемства не задавальняюць умовы вылучэння крэдыту - пад заклад акцый, заявіў генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Валер Кірыенка на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Салігорску, перадае РІА «Новости».

У пачатку жніўня кіраўнік Сбербанка Герман Грэф заявіў, што Сбербанк РФ і Deutsche Bank вылучаць «Беларуськалію» крэдыт на 2 мільярды даляраў пад забеспячэнне ў выглядзе экспартных кантрактаў і заклад 35% акцый беларускага прадпрыемства.

«На тых умовах, якія выстаўленыя расейскім бокам, я ўпэўнены, што наш урад не пагодзіцца на ўзяцце крэдыту. Я маю на ўвазе заклад 35% акцый «Беларуськалія», - сказаў Кірыенка.

Пры гэтым ён назваў вельмі выгадным крэдыт на 300 мільёнаў даляраў, які нядаўна быў вылучаны «Беларуськалію» Азербайджанам. «Вось калі б нам увесь час такія крэдыты давалі», - сказаў ён. Пры гэтым Кірыенка не назваў умоваў крэдыту.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках