26 лiстапада 2024, aўторак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Муж чыноўніцы, што «здала» Бяляцкага, мае інтарэс у Беларусі

31
Муж чыноўніцы, што «здала» Бяляцкага, мае інтарэс у Беларусі

Муж чыноўніцы Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшры Бярнацене, якая прымала канчатковае рашэньне аб перадачы інфармацыі пра Алеся Бяляцкага, мае адвакацкую кантору ў Беларусі.

Паводле інфармацыі парталу delfi.lt, пра гэта было паведамлена ў выпуску навінаў літоўскага тэлеканалу TV3, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле інфармацыі TV3, у сувязі з гэтым накіраваны зварот ва Ўрадавую камісію службовай этыкі, каб высьветліць, ці ў гэтым выпадку не былі зьмешаныя грамадзкія і прыватныя інтарэсы.

Дырэктар дэпартамэнту міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Аўшра Бярнацене прыняла і падпісала канчатковае рашэньне пераслаць усе дадзеныя ў Менск.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі некалькі тыдняў таму быў затрыманы ў Менску, яго падазраюць ва ўхоленьні ад сплаты падаткаў. Паводле беларускіх афіцыйных асобаў, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» затрыманы на падставе атрыманай зь Міністэрства юстыцыі Літвы інфармацыі пра яго банкаўскія рахункі ў Літве і грашовыя паступленьні на іх.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках