27 лiстапада 2024, Серада, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія суддзі бяруць хабар у 200 тысяч даляраў

29
Беларускія суддзі бяруць хабар у 200 тысяч даляраў

Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара сталічнага ТАА, які падбухторваў прадпрымальніка да дачы хабару ў 200 тысяч даляраў старшыні суду Маскоўскага раёна Менска.

Крымінальная справа ўзбуджаная па аператыўных матэрыялах Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі, паведамляе «Ежедневник».

Паводле аператыўных дадзеных барацьбітоў з карупцыяй, дырэктар сталічнага ТАА, які займаецца экспартам металу, у 2007-2008 гадах падбухторваў індывідуальнага прадпрымальніка да дачы хабару ў 200 тысяч даляраў старшыні суду Маскоўскага раёна Менска.

Грошы былі неабходныя для станоўчага вырашэння пытання па адмене накладзенага арышту на маёмасць ІП. З гэтай мэтай у 2008 годзе прадпрымальнік перадаў дырэктару ТАА для старшыні суду першы ўнёсак у памеры 20 тысяч даляраў.

Па дадзеным факце ў дачыненні да бізнесоўца ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.16 і ч.2 431 Крымінальнага кодэкса Беларусі (падбухторванне да дачы хабару).

У цяперашні час следчыя ўсталёўваюць усе акалічнасці гэтай угоды, а таксама разбіраюцца ў тым, як было вырашанае тое самае пытанне, за якое перадаваліся грошы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках