27 лiстапада 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вялікія людзі» захацелі набыць валюту без чаргі

280
«Вялікія людзі» захацелі набыць валюту без чаргі

Скандал, што пагражаў перарасці ў масавую бойку, узнік ля аднаго з менскіх абменных пунктаў.

Чарга спрабуюць заняць хлопцы спартовага целаскладу, заяўляючы, што «валюта патрэбная вялікім людзям».

«У аўторак ля нашай чаргі з'явіліся трое маладых людзей, якія адразу заявілі, што зараз валюту тут будуць купляць толькі яны, таму што яна «патрэбная для вялікіх людзей», намякаючы на ​​сваіх заступнікаў», - распавяла карэспандэнту партала interfax.by адна з чаргавіц.

Па ейных словах, калі чарга не пагадзілася з довадамі «прышэльцаў», тыя сказалі, што «калі ня хочаце па-добраму, будзе па дрэннаму».

«А сёння ля абменніка з'явіліся восем «спартоўцаў» (так жанчына назвала тых, хто прыйшоў з-за іхняга спартовага целаскладу), якія спрабуюць узяць чаргу пад свой кантроль», - распавяла субяседніца. Крыху пазней зноў прыехалі трое хлопцаў, што пагражалі чарзе напярэдадні.

Яна сцвярджае, што гэтыя людзі стала тэлефануюць і кансультуюцца з некім, паводзяць сябе нахабна і правакуюць прысутных.

«Справа можа дайсці да боек», - упэўненая яна. «Сітуацыя напальваецца - дзяўчыне, якую мы абралі, каб весці журнал запісаў, тэлефануюць на мабільны невядомыя, прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ і прапануюць прыбыць «для размовы». У той жа час на пытанне пра прозвішча таго, хто тэлефануе адказваюць «якая вам розніца», дадала субяседніца.

«Падобная сітуацыя адбываецца ўпершыню. Да гэтага ўсё было ціха-мірна. Усе стаяць у чарзе (а іх каля 400 чалавек) штодня адзначаюцца, па начох людзі дзяжураць пазменна, па 2 гадзіны. Ніякага крыміналу ніколі не было», - распавяла яна.

У чарзе прымаюць «прышэльцаў» за пераапранутых супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

«Тыя трое хлопцаў, якія папярэджвалі нам учора, з'ехалі на аўтамабілі, які зарэгістраваны на блізкага сваяка аднаго з высокапастаўленых чыноўнікаў праваахоўных органаў», - сцвярджае суразмоўніца. Па ейных словах, аб сітуацыі, якая склалася, адзін з чаргавікоў распавёў па тэлефоне даверу МУС.

Грамадзяне, якія стаяць у чарзе, таксама сфатаграфавалі крыўднікоў і гатовыя падаць фотаматэрыялы праваахоўным органам.

Нагадаем, гэта ўжо не першы выпадак спробы захопу чаргі ў абменны пункт. Раней былі паведамленні аб тым, як у падобнай сітуацыі «захопнікаў» утаймоўваў АМАП.

Напісаць каментар 280

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках