26 лiстапада 2024, aўторак, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо сабрана каля 600 хадайніцтваў за Алеся Бяляцкага

8
Ужо сабрана каля 600 хадайніцтваў за Алеся Бяляцкага

Людзі падпісваюцца ахвотна. Пераважна гэта грамадскія актывісты і тыя, хто звяртаецца за юрыдычнай дапамогай у праваабарончыя арганізацыі.

Пра гэта паведаміў «Еўрарадыё» магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын.

Колчын кажа, што адзінкі адмаўляюцца, калі ім прапануюць падпісаць хадайніцтва за Алеся Бяляцкага. Збор хадайніцтваў ў Магілёве, як і па ўсёй краіне, працягваецца. Іх збіраюць праваабаронцы, актывісты Беларускай асацыяцыі журналістаў. Усяго розныя арганізацыі сабралі ўжо каля 600 хадайніцтваў.

Нагадаем, што 12 жніўня стала вядома аб тым, што вядомага праваабаронца пакідаюць пад вартай яшчэ на два месяцы. Ён абвінавачваецца ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйных памерах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках