МЗС Чэхіі патрабуе спыніць рэпрэсіі супраць праваабаронцаў
6- 15.08.2011, 14:35
Міністэрства замежных справаў Чэхіі выказала «глыбокую занепакоенасць з нагоды арышту старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага».
«Гэтае рашэнне асабліва засмучае з улікам апошніх крокаў беларускага ўрада па абмежаванні свабоды мірных сходаў і пераследам грамадскіх актывістаў. У сувязі з гэтым, Чэшская Рэспубліка патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Бяляцкага, а таксама заклікае беларускія ўлады спыніць усе віды рэпрэсій супраць Бяляцкага, ягонай арганізацыі і праваабаронцаў у цэлым», - гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.