27 лiстапада 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Тэма палітвязняў застаецца адной з асноўных для ЕЗ

2
Штэфан Фюле: Тэма палітвязняў застаецца адной з асноўных для ЕЗ

Лідэр Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька атрымаў ліст ад Еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле.

Нагодай стала немагчымасць лідэра АГП прыняць запрашэнне і наведаць 30 чэрвеня Варшаву, дзе Фюле і польскі міністр замежных справаў Сікорскі сустракаліся з лідэрамі беларускай апазіцыі, паведамляе ucpb.org.

У пасланні еўрапейскага камісара у прыватнасці гаворыцца. «Я шкадую, што вы не змаглі наведаць сустрэчу 30 чэрвеня ў Варшаве. Гэта была вельмі карысная сустрэча, пасля якой я зразумеў, што беларуская апазіцыя можа аб'яднацца вакол канкрэтнай праграмы і існуе велізарны патэнцыял для сумеснай працы на шляху да дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі. Я спадзяюся наведаць канферэнцыю грамадзянскай супольнасці восенню ў Менску і працягнуць абмеркаванне дадзеных пытанняў.

Тэма палітычных зняволеных застаецца адной з асноўных для ЕЗ і мяне асабіста, мы будзем дамагацца вызвалення і рэабілітацыі ўсіх арыштаваных па палітычных матывах без якіх-небудзь умоваў.

Што датычыцца палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі, то Еўразвяз увёў санкцыі супраць людзей, адказных за фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і правядзенне наступных рэпрэсіяў, такім чынам былі ўведзеныя візавыя санкцыі і замарожаныя рахункі 192 чалавек. Мы таксама вырашылі замарозіць рахункі трох кампаній звязаных з рэжымам, увесці эмбарга на продаж зброі і абсталявання, якое можа быць выкарыстанае для правядзення рэпрэсій.

Другі напрамак нашай палітыкі - гэта праца з беларускім народам. Мы таксама запрасілі Беларусь пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму, і я спадзяюся ўрад пазітыўна адрэагуе на дадзеную ініцыятыву.

Будзьце ўпэўненыя ў маёй асабістай зацікаўленасці ў вырашэнні гэтых пытанняў, на шляху да дэмакратычнай Беларусі, якая будзе паўнавартасным прадстаўніком еўрапейскай сям'і».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках