27 лiстапада 2024, Серада, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзявятым памілаваным стаў Хамічэнка

122
Дзявятым памілаваным стаў Хамічэнка

Апошнім памілаваным па справе 19 снежня ў Менску стаў Уладзімір Хамічэнка, якога празвалі «навушнікам».

Па дадзеных БелаПАН, ён ужо пакінуў калонію № 19 пад Магілёвам.

Уладзімір Хамічэнка, які быў захаваны на мностве фота- і відэаматэрыялаў перад дзвярыма Дома ўрада 19 снежня і нібыта папраўляў навушнік і дакладаў нешта камусьці, за ўдзел у масавых беспарадках быў прысуджаны 5 мая судом Кастрычніцкага раёна Менска да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, яму было прызначанае прымусовае лекаванне ад хранічнага алкагалізму ў месцах адбыцця пакарання.

У МУС Беларусі афіцыйна не называюць прозвішчы дзевяці ўдзельнікаў снежаньскіх падзеяў, памілаваных указам прэзідэнта ад 11 жніўня.

Нагадаем, 13 жніўня з бабруйскай калоніі выйшлі Зміцер Дрозд, Арцём Грыбкоў і Сяргей Казакоў, з калоніі пад Магілёвам - Яўген Сакрэт, з калоніі ў Віцебскім раёне - Уладзімір Яроменок, з аршанскай калоніі - Васіль Парфянкоў, з наваполацкай - Віталь Мацукевіч, з калоніі ў Івацэвічах - Аляксандр Квяткевіч.

Па наяўнай інфармацыі, зняволеныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі - Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Змицер Ус - прашэнняў аб памілаванні не падавалі і падаваць не маюць намеру. Аднак праваабаронцы не выключаюць, што яны могуць быць памілаваныя без просьбы. Падставай для такіх здагадак з'яўляецца гісторыя з вызваленнем кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Казуліна, якога Лукашэнка памілаваў без просьбы.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках