З Казахстана Лукашэнка паляцеў у Катар
29- 15.08.2011, 9:11
Беларускі дыктатар з афіцыйным візітам наведвае Дзяржаву Катар.
У адпаведнасці з афіцыйнай праграмай візіту прадугледжаныя перамовы ў пашыраным складзе і фармаце адзін на адзін з Эмірам Дзяржавы Катар шэйхам Хамадам бен Халіфай аль-Тані.
Галоўнай тэмай перамоваў стане двухбаковае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.
У ходзе афіцыйнага візіту ў Катар чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў у галінах паветранага паведамлення, нафтахіміі, права, банкаўскай сферы, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, культуры, СМІ і турызму, адзначае прэс-служба Лукашэнкі.
Запланаванае таксама наведванне дыктатарам аб'ектаў культуры і адукацыі ў катарскай сталіцы горадзе Доха.