27 лiстапада 2024, Серада, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя санкцыі ЗША: «Белшына», «Гродна Азот», «Гроднахімвалакно» і «Нафтан»

149
Новыя санкцыі ЗША: «Белшына», «Гродна Азот», «Гроднахімвалакно» і «Нафтан»

(абноўлена) ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх дзяржкампаній.

Спіс прадпрыемстваў, з якімі амерыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена заключаць угоды, дапоўнены ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гроднахімвалакно», ААТ «Нафтан», паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле паведамлення Мінфіна, гаворка ідзе аб замарожванні актываў гэтых прадпрыемстваў, у выпадку іх выяўлення ў межах амерыканскай юрысдыкцыі. Акрамя таго, міністэрства забараняе амерыканскім юрыдычным і фізічным асобам фінансавыя адносіны з названымі кампаніямі.

Уведзеныя ЗША санкцыі накіраваныя на кампаніі і некаторыя асобы, адказныя за супрацьдзеянне дэмакратычным працэсам і інстытутам у Беларусі, альбо звязаныя з дзейнасцю па ўшчамленні правоў чалавека і палітычным ціскам.

Да гэтага моманту эканамічныя санкцыі ЗША дзейнічалі ў дачыненні да 5-ці беларускіх кампаній: ААТ «Лакафарба», ААТ «Полацк Шкловалакно», Белтэхэкспарт, БелОМА, Беларуснафта.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках