26 лiстапада 2024, aўторак, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

М. Чаргінца і М. Орду не ўпусцілі ў Еўропу

217
М. Чаргінца і М. Орду не ўпусцілі ў Еўропу

Амбасада Польшчы адмовіла ў выдачы візаў Мікалаю Чаргінцу і Міхаілу Ордзе.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і дэпутат «палаткі» Міхаіл Орда мелі намер прысутнічаць на пахаванні польскага палітыка Анджэя Лепера.

«Мною была запоўненая анкета, выплачаны страхавы ўнёсак, усе неабходныя дакументы былі пададзены ў амбасаду Польшчы ў Менску. Мы збіраліся ўчора выехаць на аўтамабілі ў Польшчу, да месца пахавання нашага таварыша. Учора, пасля абеду, мне і Міхаілу Ордзе было сказана, што нам адмоўлена ў выдачы візаў», - заявіў М. Чаргінец агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер.

«Мне не патлумачылі прычынаў адмовы ў выдачы візы. Хоць падтэкстам дадзенага рашэння з'яўляецца тое, што я нібыта вінаваты ў фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіях супраць тых, хто хуліганіў 19 снежня», - сказаў кіраўнік Саюза пісьменнікаў.

Як заявілі агенцтву ў амбасадзе Польшчы ў Менску, «спадару Чаргінцу адмоўлена ў візе ў сувязі з тым, што ён знаходзіцца ў афіцыйным спісе Еўразвяза сярод асобаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС».

«На жаль, польскія ўлады не далі мне развітацца са старым верным таварышам, вядомым палітыкам Польшчы, з якім нас звязвала вялікая дружба і разуменне таго, што палітыкі, грамадскія дзеячы павінныя зрабіць шматлікае для ўмацавання адносінаў паміж дзвюма суседнімі краінамі», - адзначыў М. Чаргінец.

Па ягоных словах, «дзякуючы Леперу ў свой час нам атрымалася стварыць беларуска-польскую міжпарламенцкую камісію, дзе мы абмяркоўвалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва ў сітуацыі варожага стаўлення кіраўніцтва Польшчы да кіраўніцтва Беларусі». «Мы глядзелі, у першую чаргу, на тое, што нас аб'ядноўвае, а не раз'ядноўвае», - заявіў суразмоўца агенцтва.

М. Чаргінец сказаў, што яму Лепер некалькі разоў распавядаў пра загадкавыя абставіны смерці некаторых польскіх палітыкаў.

«Лепер быў жыццярадасным чалавекам, тым, хто любіць размаўляць з людзьмі, ён не баяўся ўступаць у спрэчкі, палеміку. Не думаю, што нейкі спрэчка, размова, праблемы асабістага характару, маглі б пацягнуць за сабой самагубства», - адзначыў кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Напісаць каментар 217

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках