27 лiстапада 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чыноўнікі беларускага Мінюста забылі ў Вільні?

65
Што чыноўнікі беларускага Мінюста забылі ў Вільні?

У Вільні знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Беларусі на чале з намесніцай міністра Алай Бадак.

У прэс-службе Мінюста БелаПАН паведамілі, што камандзіроўка праходзіць з 9 па 12 жніўня, аднак назваць мэты і задачы паездкі адмовіліся.

Камандзіроўка прадстаўнікоў Мінюста зацверджаная пастановай Савета міністраў № 1054 ад 6 жніўня. Ёсць падставы меркаваць, што яна наўпрост звязаная са скандалам вакол арышту вядомага беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага. Ён быў затрыманы ў Менску 4 жніўня па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Падставай для арышту паслужыла інфармацыя аб рахунку Бяляцкага ў літоўскім банку, перададзеная Міністэрствам юстыцыі Літвы беларускім уладам у межах дзеючай дамовы аб прававой дапамозе.

5 жніўня намеснік міністра юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус у інтэрв'ю БелаПАН заявіў, што Літва прыпыняе дзеянне дамовы з Беларуссю. Па ягоных словах, Беларусь злоўжыла гэтым механізмам. «Пазіцыя Міністэрства юстыцыі Літвы і літоўскай дзяржавы такая: мы лічым непрымальным тое, што механізм прававой дапамогі па дамове паміж Літвой і Беларуссю быў выкарыстаны на пазаправавыя, палітычныя мэты», - падкрэсліў Вайткявічус.

9 жніўня аналагічную заяву зрабіў міністр юстыцыі Літвы Рэмігіюс Шымашус. Пасля экстранага пасяджэння камітэта па міжнародных адносінах літоўскага сейма ён заявіў журналістам: «Беларусы зламысна скарысталіся інструментам прававой дапамогі для палітычнай расправы». Па словах міністра, «неабходна карэктаваць як сам механізм аказання прававой дапамогі, так і супрацоўніцтва установаў Літвы ў гэтай галіне». Шымашус выказаў шкадаванне з нагоды «раскрыцця інфармацыі аб фінансавых аперацыях апазіцыянера Алеся Бяляцкага» і паабяцаў яму «ўсялякую дапамогу».

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках