27 лiстапада 2024, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Баку спрабуе разыграць з Менскам геапалітычную партыю

38
Эксперт: Баку спрабуе разыграць з Менскам геапалітычную партыю

З Менскам спрабуюць разыграць геапалітычную партыю, якая патрабуе ад яго куды большай адказнасці і асцярожнасці.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў па просьбе UDF.BY адносіны Лукашэнкі і Аліева.

- Ці можна разглядаць прадастаўленне Азербайджанам пазыкі Беларусі на 300 мільёнаў даляраў, як выпад Аліева супраць маскоўскага тандэму або гэта «свая гульня» афіцыйнага Баку?

- Ставіць пытанне - ці можа Аліеў выступіць супраць Крамля па мойму не зусім карэктна. Тое, што называюць «сваёй гульнёй» - фактычна абарона ўласных нацыянальных інтарэсаў, а яны не заўсёды могуць супадаць з жаданнем Крамля.

- Але падобныя дзеянні азербайджанскіх уладаў відавочна паказваюць, што Баку незалежны ад Масквы... Ці можна казаць, што на дадзеным гістарычным этапе інтарэсы Лукашэнкі і Аліева супадаюць?

- Дзякуючы нафце - Азербайджан сёння можа сабе дазволіць шматлікае. Напрыклад, транскаспійскі трубаправод з Туркменістанам, які не ўпісваецца ў інтарэсы Масквы. Што тычыцца супадзення інтарэсаў Баку з Менскам, то тут можна звярнуць увагу на тое, што Азербайджан знаходзіцца ў стане вайны з Арменіяй - удзельніцай АДКБ.

- На мінулым тыдні Грузія падтрымала Беларусь, цяпер Азербайджан. Ці можна казаць, што афіцыйны Менск заганяюць у антырасейскі кут?

- Адной з апошніх заяваў прэзідэнта Грузіі Саакашвілі было не толькі ў падтрымку Лукашэнкі, але і рэзка супраць Ерэвана (у падтрымку Баку). На маю думку, з Менскам спрабуюць разыграць геапалітычную партыю, якая патрабуе ад яго куды большай адказнасці і асцярожнасці, чым гэта адбываецца ў цяперашні час. Маскву, вядома, гэта не можа радаваць.

- Чым гэта можа пагражаць кіраўніцтву Беларусі?

- Цяжкасцяў ў яго сёння і так хапае. Калі спрабуюць многія палітыкі і эксперты патлумачыць тое, што адбываецца ў Беларусі, то нярэдка можна чуць, што самая вялікая пагроза для яго - гэта тая палітыка, якую гэта кіраўніцтва сёння праводзіць.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках