27 лiстапада 2024, Серада, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзікі ашчэр» капіталізму

70

Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) выступае за радыкальнае пераразмеркаванне падатковай нагрузкі з наймальнікаў на працаўнікоў.

«Мы прапануем і настойваем на пераразмеркаванні нагрузкі на фонд заробку (база для вылічэння адлічэнняў у Фонд сацабароны насельніцтва) паміж наймальнікам і працаўніком, але не знаходзім падтрымкі ў Мінпрацы і сацабароны. Гэта неабходна зрабіць», - заявіў першы намеснік міністра па падатках і зборах Сяргей Налівайка на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс Захад».

Па ягоных словах, МПЗ прапануе размеркаваць нагрузку па адлічэннях на сацыяльнае страхаванне ў наступнай прапорцыі: 20% наймальнік і 15% працаўнік. У цяперашні час наймальнік плаціць 34% ад заробку працаўніка, з якога на сацстрах вылічваецца толькі 1%.

С. Налівайка таксама адзначыў, што значны аб'ём адлічэнняў на сацстрах, якія ажыццяўляе наймальнік, ўлічваецца ў агульнай суме падатковай нагрузкі пры складанні рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business.

Беларусь застаецца аўтсайдарам рэйтынгу па крытэру «Падатковая сістэма» на працягу трох апошніх гадоў. Беларускія ўлады паставілі перад сабой задачу ўвайсці ў 30-ку краін з найбольш прывабным бізнес-кліматам па рэйтынгу Doing Business.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках