Актывіста трымалі трое сутак у міліцыі без ежы
24- 5.07.2011, 16:43
Актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя абураныя дзеяннямі міліцыі ў дачыненні сябра камітэта Андрэя Кашэўскага.
Хлопца затрымалі 1 ліпеня за распаўсюд улётак, завезлі ва ўпраўленне ўнутраных справаў Ленінскага раёна Менска і трое сутак не выпускалі адтуль, піша «Народная воля».
Маці Андрэя тэлефанавала неаднаразова ў міліцыю, але ёй далі адказ аб месцы знаходжання сына толькі на чацвёртыя суткі.
Увесь гэты час, які хлопец знаходзіўся ў міліцыі, яму не давалі ніякай ежы. Пакуль невядома, дзе яго трымалі - у клетцы, ці ў маленькай камеры з каменнай лавай - так званай «шклянцы».
4 ліпеня Андрэя прысудзілі да арышту на 10 сутак у судзе Ленінскага раёна, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве.