27 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амапаўцы напалі на фотакараў у судзе над Пачобутам (Фота)

70

У Сяргея Грыца ў выніку нападу з'явіўся сіняк на руцэ.

5 ліпеня ў Гродна павінныя агучыць прысуд журналісту Анджэю Пачобуту. Працэс асвятляюць калегі Анджэя. У адзін з момантаў на вуліцы на фотакарэспандэнтаў напала група невядомых маладых людзей.

Як паведаміў «Нашай Ніве» фотажурналіст Сяргей Грыц, невядомыя былі ў цывільным. Яны не назваліся і накінуліся на журналістаў, перашкаджалі фатаграфаваць - штурхаліся, хапалі за рукі, фотааб'ектывы. У выніку ў Сяргея Грыца з'явіўся сіняк на руцэ. Варта адзначыць, што падобная практыка распаўсюдзілася за апошнія гады. Супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным, не называюць сябе і нападаюць на фотакараў і відэааператараў, замінаючы ім здымаць беззаконне, якое адбываецца з боку сілавікоў.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках