2 лiстапада 2024, Субота, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязня правяла трое сутак у адзіночным карцары (Фота)

97

30 ліпеня на свабоду выйшаў новы "выпуск" Акрэсціна. Сярод вызваленых была маці палітвязня Мікіты Ліхавіда.

Сёння на свабоду выйшлі арыштаваныя ўдзельнікі маўклівай акцыі 20 ліпеня. Сустракалі ля Акрэсціна і маму палітвязня Мікіты Ліхавіда Алену. Яна адседзела 10 сутак. Апошнія трое — у карцары. Адміністрацыя Акрэсціна такім чынам пакарала жанчыну за патрабаванні праветрыць камеру, паведамляе Еўрарадыё.

Вось такі ШОС з бутэлькі і туалетнай паперы зрабіў у камеры Дзмітрый Буянаў, сын журналісткі Любові Лунёвай.

Дзмітрый Буянаў сустракае сукамерніка.

На свабоду выходзіць Алена Ліхавід.

Алена Ліхавід абдымае маму.

Алена Ліхавід распавяла, што апошнія трое сутак правяла ў "адзіночцы" ў карцары. Перад выхадам на свабоду супрацоўнікі Акрэсціна сканфіскавалі ў яе сшытак з нататкамі.

Падтрымаць Алену Ліхавід прыйшлі сваякі іншых палітвязняў, у тым ліку мама Фёдара Мірзаянава (злева), мама Эдуарда Лобава (другая злева).

Справа - жонка палітвязня Аляксандра Атрошчанкава Даша.

Многія сяброўкі спн.Алены не маглі стрымаць слёз.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках